
21 лютага мы адзначаем значнае свята - Дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у нашай ўстанове адбыўся турнір “Таямніцы роднай мовы”, для ўдзелу ў якім сабраліся вучні 5-8 класаў. На працягу мерапрыемства бібліятэкар школы Кісель Таццяна Аляксееўна задавала ўдзельнікам самыя розныя пытанні, звязаныя з культурнымі , моўнымі традыцыямі нашай краіны, з літаратурай і вуснай народнай творчасцю.
Вучні са значнай актыўнасцю давалі правільныя адказы, прымянялі ўжо набытыя веды, былі перакладчыкамі, разважалі і гаварылі на беларускай мове.
Карпук Генадзь Мікалаевіч узнагародзіў граматамі усіх удзельнікаў турніру і адзначыў важнасць роднай мовы ў выхаванні молодзі ў наш час, калі так неабходна берагчы гісторыю, мову , традыцыі, якія засталіся сучасным жыхарам краіны ад прадзедаў.
Мова – наша спадчына, наша асноўнае багацце!!!




