Архіў навін - СШ №1 г.Белоозёрска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.01.22

Экскурсія ў грамадскi музей этнаграфii i сялянскага побыту

На зiмовых канiкулах навучэнцы 4 «А» класа мелі магчымасць прыадкрыць заслону даўніны і дакрануцца да традыцый нашых прашчураў.

Вучні адправіліся на экскурсію ў грамадскi музей этнаграфii i сялянскага побыту ў вёсцы Вайцяшын.

Экскурсавод Лiдзiя Iванаўна Рудзьман правяла  вельмi цiкавую экскурсiю па залам музея, якi ўмоўна падзелены на зоны і нагадвае інтэр’ер традыцыйнай сялянскай хаты.

Вучнi змаглі не проста паслухаць пра прызначэнне прылад сялянскага побыту, але і самім паспрабаваць пры дапамозе рагача дастаць чыгун з печкі і “спячы” каравай.

Дзецiпрынялi ўдзел у правядзеннi свята Калядак: апраналi адзенне калядоўшчыкаў, спявалi калядныя песнi, гулялi ў традыцыйныя народныя гульнi.